Спадчына: Вялікія Арлы
Серада, 26 Кастрычнік 2022 10:55
22 мая 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Уродніча (1942), мастака-жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22 мая 1942 г. на хутары Лучкі паблізу в. Вялікія Арлы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Мікалаевіч Уродніч, быў у партызанах, загінуў у баю ў лістападзе 1943 г. Дзяцінства Валодзі было азмрочана вайной і цяжкімі пасляваеннымі нягодамі. Яго выхоўвалі маці і дзед. Хлопчыкам спрабаваў свае сілы ў малюнку, захапленне перайшло ў непахіснае рашэнне вучыцца жывапісу.